Знайсці
18.06.2022 / 12:54

Данілаў: «Беларусы нам здрадзілі. І не было ніводнай краіны, якая б верыла, што мы выстаім». І раскрытыкаваў Падаляка 

Кіраўнік Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў расказаў, што ленд-ліз яшчэ не пачаўся, зрабіў аптымістычныя прагнозы. І раскрытыкаваў Падаляка і Арахамію за жангляванне лічбамі ў палітычных мэтах у інтэрв’ю ўкраінскаму парталу Liga.net.

— Як вы ацэньваеце вынікі Рамштайна-3? Ці не выглядае гэта як кропля ў моры ў кантэксце рэальных ваенных патрэб?

— Нам трэба задаць сабе пытанне: а хто нам што абавязаны? Для гэтага ў нас павінны быць трошкі іншыя адносіны з тымі краінамі, якія бяруць на сябе абавязацельствы. Калі б наша краіна была членам НАТА, то была б зусім іншая размова і змянілася б канфігурацыя такіх сустрэч. Сёння мы павінны дзякаваць краінам, якія аказваюць нам дапамогу. Іх вельмі шмат. Не пра ўсіх мы ведаем. Вельмі многія краіны просяць не агучваць ваеннае ўзбраенне, якое яны нам перадаюць. Пройдзе час і будзе наша перамога — будзем усім дзякаваць.

Таму мы даволі спакойна ставімся да гэтых рэчаў і не робім трагедыі. Маем дакладнае разуменне: абараняць нашу краіну, акрамя нас, ніхто не будзе. Ці будуць нам дапамагаць зброяй? Будуць. Ці дастаткова будзе гэтай зброі? Зброі дастаткова ніколі не бывае. Але ў гэтай вайне ў кожнай краіны свае задачы і бачанне для сябе.

У гэтым крэсле (інтэрв'ю запісвалася ў кабінеце Данілава ў офісе РНБА) з кастрычніка сядзела вельмі шмат паважаных спадароў, якія казалі, што мы за тры-пяць дзён будзем вымушаныя капітуляваць, будуць пабудаваныя канцлагеры і фільтрацыйныя лагеры, будзе знішчана найвышэйшае палітычнае кіраўніцтва краіны. Яны не верылі ў нас.

— Шаноўныя спадары — хто гэта?

— Прадстаўнікі замежных краін. Не было ніводнай краіны, якая б лічыла, што мы выстаім перад расійскім нашэсцем. Але мы атрымалі сатысфакцыю. Калі амбасады пачалі вяртацца (пасля эвакуацыі), у мяне 10 мая адбылася сустрэча, і адзін з паслоў папрасіў прабачэння, сказаўшы: «Мячэслававіч, вы мелі рацыю».

— Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк заявіў, што нам толькі для парытэту трэба 1000 гаўбіц 155-мм, 300 РСЗА і 500 танкаў. Ці згодныя вы з гэтымі разлікамі?

— Я не разумею, чаму ён робіць такія заявы. Ён прадстаўнік Генштаба? Я яго бачыў толькі на пяньках у Януковіча (месца у загараднай рэзідэнцыі былога кіраўніка Украіны). Не разумею, з якога перапуду ён зараз з'яўляецца голасам арміі. Такія рэчы павінен казаць Залужны, Шаптала (начальнік Генштаба УСУ) і міністр абароны.

— Па словах прэзідэнта, для поўнамаштабнага контрнаступлення ўкраінскай арміі трэба пераважаць рускіх у тэхніцы мінімум у 10 разоў. Улічваючы тое, што цяпер такой перавагі няма — мы мяркуем, што гэтая вайна можа расцягнуцца на гады.

— У кожнай краіны ёсць сваё бачанне, як павінна разгортвацца вайна. Для нас важна як мага хутчэй скончыць перамогай гэтую вайну. Чым даўжэй яна будзе доўжыцца, тым больш будзе падаць градус успрымання на Захадзе. Унутраныя праблемы, унутраная палітыка, выбары… Яны будуць пераходзіць на ўнутраны парадак дня і ўсё менш звяртаць увагу (на Украіну). Ад вайны будзе пэўная стомленасць.

— Колькі ў нас ёсць часу? Да восені?

— Вельмі многае залежыць ад далейшых падзей. Буча, Ірпень, Барадзянка ўскалыхнулі ўвесь свет. Усе ў свеце ведаюць гэтыя гарады. Марыупаль … ёсць гісторыі, якія падымаюць градус напалу. Я не хачу, каб у нас былі такія трагедыі, але многае залежыць не ад нас.

— Гэтак жа ўвесь свет месяц таму казаў пра ленд-ліз для Украіны ад ЗША, але значных рухаў так і няма. Пераацанілі?

— Не пераацанілі. Там ёсць працэдура. Ленд-ліз яшчэ не пачынаўся. Але само прыняцце закона аб ленд-лізе — вельмі пазітыўнае для нас рашэнне. І ленд-ліз будзе, пытанне — калі. Тут мы вяртаемся да таго, што на вайне ў кожнага гадзіннікі працуюць па-рознаму. Для кагосьці суткі гэта як суткі, а для нас гэта зусім іншыя вымярэнні.

— Дык калі будзе ленд-ліз?

— Гэта можа быць ліпень-жнівень, можа, верасень. Тут вельмі шмат фактараў. Трэба разумець, што свет не такі вялікі. Усе ведаюць, што ў каго ёсць у краіне. Наяўнасць зброі, абсталяванне для вырабу боепрыпасаў. Сёння так атрымалася, што боепрыпасаў савецкага ўзору 122-га і 155-га калібра амаль не засталося.

«Спыніце жангляваць стратамі. Гэта не кеглі і не цырк»

— Якія наогул перспектывы на фронце адносна магчымага прасоўвання ворага? Яны цяпер нацэлены на захоп Луганшчыны і выхад на адміністрацыйныя межы дзвюх абласцей?

— Іх задача — знішчэнне нашай краіны. Тое, пра што вы кажаце, можа быць адным з лакальных крокаў на пэўны перыяд. Пасля заяў Рагозіна і Мядзведзева, што нас трэба знішчыць, гэта пераходзіць у сітуацыю, падобную на 1930-я гады і стаўленне нацыстаў да габрэяў.

— Вы неаднаразова падкрэслівалі, што галоўнае — не страціць краіну, а тэрыторыі вернем. Чаму тады не пакінуць Севераданецк, паколькі горад можа ператварыцца ў Валнаваху-2?

— Учора (15 чэрвеня) прэзідэнт збіраў пасяджэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, дзе, у прыватнасці, абмяркоўвалі гэтае пытанне. Я лічу, што такія рашэнні павінна прымаць ваеннае кіраўніцтва. Вайскоўцы ведаюць сваю тактыку і сілы. Мы давяраем нашым вайскоўцам, яны з'яўляюцца прафесійнымі людзьмі і нясуць за гэта адказнасць.

Калі я казаў пра страты тэрыторый, я не казаў менавіта за Севераданецк, а наогул. У нас сёння няма кантролю за Херсонам. Гэта часовая з'ява, мы абавязкова вернем яго і выйдзем на нашы межы.

Я хачу яшчэ раз звярнуцца да дзеячаў, якія распавядаюць, што ў нас штодня 200, 300 і больш людзей на фронце (гінуць). Сёй-той наогул пра 1000 заявіў… у іх няма магчымасці атрымаць такую інфармацыю.

— Гэта можа быць ціскам на заходніх партнёраў?

— Я не ведаю, што гэта. Але трэба адказваць за свае словы. І калі гаворка ідзе аб загінулых, такога рабіць ні ў якім выпадку нельга. Гэтым нельга жангляваць. Гэта не кеглі і не цырк. Гэта жыцці людзей.

— Сёння (інтэрв'ю запісвалася 16 чэрвеня) у Кіеў прыехалі Макрон, Шольц і Драгі. Ці ёсць рызыка, што яны могуць схіляць Украіну да перамоваў і саступак?

— Уладзімір Аляксандравіч для многіх з'яўляецца нязручным прэзідэнтам. У мяне няма ніякага сумневу, што ён не будзе рабіць таго, што не на карысць нашай дзяржаве. Калі гэта будзе карэлявацца з карысцю — ён гэта зробіць. Калі не будзе карэлявацца — яму абыякавыя прозвішчы.

— Байдэн на днях заявіў, што ўзімку Зяленскі нібыта «не хацеў чуць» папярэджанне аб небяспецы Вялікай вайны з РФ. Зяленскі адказаў, што заходнія краіны не забяспечылі Украіну зброяй і не закрылі паветраную прастору. Што за пінг-понг?

— Ніякага пінг-понгу няма. Усё, што казалі амерыканцы аб вайне, не было для нас нечаканасцю. Рыхтавацца да вайны мы пачалі загадзя. Мы зразумелі, што трэба максімальна прыбіраць уплыў РФ.

Уявіце сабе, калі б да 24 лютага гэтыя ўсе медыйныя гаўляйтэры, якія лямантавалі з прапагандысцкіх каналаў, былі ў эфіры нашага тэлебачання. Уявіце, што Медзвядчук не дома з бранзалетам на назе сядзіць, а працягвае працаваць са сваёй агентурай. Уявіце, што мы не надаем увагі нашай кіберабароне і сувязі. І 25 лютага ні ў каго няма тэлебачання, радыёвяшчання, вы не можаце патэлефанаваць… Мы паўтара года рыхтаваліся, каб усе камунікацыі былі абароненыя. Падчас вайны гэта пытанне нумар адзін.

«Мы павінны былі ў лістападзе выйсці і сказаць: у нас будзе вайна, РФ створыць тут канцлагеры? Вы ўяўляеце сабе ўзровень панікі, які мог падняцца? Але мы далі выразны адказ, каб наша краіна была гатовая да вайны».

Так, мы вельмі хацелі, каб беларусы нам не здрадзілі і з іх тэрыторыі не рухаліся б расійскія войскі. 22 лютага Рэзнікаў меў размову з міністрам абароны Беларусі, і той запэўніваў: Нават не думайце, у нас проста ідуць вучэнні. 23 лютага наш галоўны памежнік генерал Дэйнека меў зносіны з галоўным памежнікам Беларусі, той казаў: Сяргей Васільевіч, нават не думайце. За тыдзень у нас былі вучэнні на мяжы, беларусы даслалі назіральніка. Вось гэта для нас было непрыемна, калі з боку Беларусі пайшлі войскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
115
Панылы сорам
21
Ха-ха
12
Ого
12
Сумна
23
Абуральна
36
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31