Такаеў адмовіўся ад расійскага ордэна Аляксандра Неўскага
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адмовіўся ад ордэна Аляксандра Неўскага, якім яго прапанавалі ўзнагародзіць расійскія ўлады 17 чэрвеня на Пецярбургскім эканамічным форуме.
Фота: АР
Пра гэта паведаміў казахстанскі палітолаг Ербол Едзілаў, спасылаючыся на некалькі крыніц.
«Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за аказаны гонар. Аднак, ім было прынята рашэнне да завяршэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў не прымаць ні айчынныя, ні замежныя ўзнагароды. Па гэтай жа прычыне ў час нядаўняга візіту ў Бішкек прэзідэнт адмовіўся ад найвышэйшага кыргызскага ордэна «Манас» першай ступені», — піша Едзілаў у тэлеграм-канале.
Учора Такаеў у Пецярбургу ў прысутнасці Пуціна адмовіўся прызнаваць «ДНР» і «ЛНР».
Такаеў у прысутнасці Пуціна назваў «ЛНР» і «ДНР» квазідзяржавамі, якія Казахстан прызнаваць не будзе
87
1
7
3
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 1
Дзярждэпартамент пацвердзіў, што ЗША ўжо перадалі Украіне ракеты ATACMS. І неўзабаве перададуць яшчэ
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера