Знайсці
17.06.2022 / 22:22РусŁacБел

Былы кіраўнік «Расузбраення» знойдзены мёртвым у сваім доме ў Падмаскоўі

Былога гендырэктара «Расузбраення» 64-гадовага Аляксея Агарова знайшлі мёртвым у катэджы ў Падмаскоўі, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх праваахоўных органах.

Цела Агарова было знойдзена 16 чэрвеня. Па папярэдніх звестках, смерць носіць не крымінальны характар, аднак дакладная яе прычына будзе вызначацца па выніках экспертызы.

Аляксей Агароў узначальваў «Расузбраенне» ў 1999-2000 гадах. За сваю кар'еру ён таксама займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Расіі пры АБСЕ, намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі.

Смерць гэтая звяртае на сябе ўвагу таму, што гэта не адзіная смерць расійскай высокапастаўленай асобы за апошні час. Раней пры розных дзіўных абставінах памерлі ці загінулі ветэран Службы замежнай выведкі генерал-маёр у адстаўцы Леў Соцкаў, былы віцэ-прэзідэнт «Газпрамбанка» Уладзіслаў Аваев разам з жонкай і дачкой, былы топ-менеджар «Лукойла» Аляксандр Субоцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера