Знайсці
17.06.2022 / 19:32РусŁacБел

Такаеў у прысутнасці Пуціна назваў «ЛНР» і «ДНР» квазідзяржавамі, якія Казахстан прызнаваць не будзе

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, выступаючы на Пецярбургскім эканамічным форуме, адзначыў, што права нацый на самавызначэнне і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржаў у сучасным свеце ўвайшлі ў супярэчнасць, таму ён не будзе прызнаваць «ДНР» і «ЛНР», як і іншыя падобныя ўтварэнні

Фота: АР

«Калі права нацый на самавызначэнне будзе рэалізавана, то замест 193 дзяржаў на Зямлі паўстане больш за 500—600 краін. Гэта будзе хаос. Па гэтай прычыне мы не прызнаем ні Тайвань, ні Косава, ні Паўднёвую Асецію, ні Абхазію.

Гэты ж прынцып будзе ўжыты і да квазідзяржаўных тэрыторый, якімі, на наш погляд, з'яўляюцца Данецк і Луганск», — адказаў Такаеў на пытанне прапагандысткі Маргарыты Сіманьян.

Таксама Такаеў заявіў, што Казахстан не пярэчыць супраць прыняцця Украіны ў Еўрасаюз.

Падчас выступлення Такаева ў зале прысутнічаў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, для якога такія словы не маглі быць прыемнымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера