Знайсці
17.06.2022 / 19:11РусŁacБел

Да 3 ліпеня запусцяць рух па новым участку першага транспартнага кальца ў Мінску

Рух па новым участку першага транспартнага кальца ў Мінску будзе запушчаны да 3 ліпеня. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах Дараховіча, будаўніцтва першага транспартнага кальца, а таксама капітальны рамонт пуцеправодаў на праспекце Жукава ў раёне станцыі Мінск-Сартавальны і над вуліцай Чыгуначнай ідуць з апярэджаннем графіка.

Новы ўчастак (ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога) замкне першае транспартнае кальцо.

Да яго будаўніцтва прыступілі ў 2019 годзе. Праект прадугледжваў пабудову эстакады для з'езду з вуліцы Маскоўскай на кальцо, рэканструкцыю ўчасткаў вуліц Маскоўскай і Талстога, узвядзенне новага чыгуначнага пуцеправода, пракладку 400-метровага адрэзка магістралі пад ім.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930