Знайсці
24.06.2022 / 21:27

Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць

Фізічныя практыкаванні часта адыходзяць на другі план. Нават калі бацькі дбаюць пра гэта, ім цяжка займацца рэгулярна, здаецца, што часу бракуе. Але прыйшоў час змяніць сітуацыю, бо на карту пастаўленае ўсебаковае развіццё дзяцей, піша Onet.pl.

Фота: Adoscam/wikimedia.org

Не абавязкова, а можа, і не варта, каб дзіця займалася спортам прафесійна. Але практыкаванні мусяць быць рэгулярнымі, бо толькі так яны дадуць эфект. Вось, у чым дапамагае спорт.

1. Фізічнае развіццё

Фізічныя практыкаванні ўмацоўваюць ўсё цела і фармуюць мышцы. Яны павышаюць сілу і працаздольнасць. Яны дапамагаюць выпрацаваць правільную паставу, зніжаючы рызыку ўзнікнення дэфектаў фігуры і хрыбетніка. А яшчэ дзіця вучыцца правільнай каардынацыі рухаў, што робіць яго менш схільным траўмаў і падзенняў.

2. Здароўе ўнутраных органаў і нервовай сістэмы

Рэгулярныя, але не занадта моцныя, нагрузкі, трэніруюць сэрца. Практыкаванні таксама паляпшаюць працу нервовай сістэмы і мозгу, які лепш забяспечваецца крывёю. А навучанне даецца лягчэй за кошт рэгулявання працы нейратрансмітараў і нервовай сістэмы. Паляпшаецца памяць, дзіця хутчэй прымае рашэнні і не адчувае праблем з канцэнтрацыяй. Гэта дазваляе яму лепш падтрымліваць самадысціпліну.

3. Абмен рэчываў і імунітэт

Спорт таксама паляпшае абмен рэчываў і прадухіляе атлусценне. У такіх дзяцей менш праблем з падтрыманнем здаровай вагі і яны з меншай імавернасцю будуць есці фаст-фуд ці іншую нездаровую ежу. Фізічная актыўнасць таксама падтрымлівае імунную сістэму, таму дзеці не так моцна пакутуюць ад інфекцыяў.

4. Здаровая псіхіка

Фізічная актыўнасць выклікае сакрэцыю гармонаў шчасця у гіпофізе, эндарфінаў. У дзяцей паляпшаецца настрой, расце іх упэўненасць у сабе — не толькі дзякуючы вонкаваму выгляду, але і дзякуючы дасягненню мэтаў і большай веры ў свае магчымасці. Таксама спорт спрыяе разрадцы залішняй энергіі.

5. Характар і матывацыя

Спорт фармуе характар, бо змушае ставіць мэты і дасягаць іх. Ён павышае мужнасць і амбіцыі дзіцяці і заахвочвае яго выходзіць за межы зоны камфорту. Ён дае гонар за дасягненні, але таксама вучыць прымаць няўдачы. Гэта таксама выдатны спосаб навучыцца каманднай гульні, пазнаёміць дзіця з правіламі здаровай канкурэнцыі і сумленнай гульні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31