Знайсці
17.06.2022 / 15:48РусŁacБел

Украінскі эксперт пра магчымасць нападу з боку Беларусі: Шанцы не нулявыя

Напад з боку Беларусі наш Генштаб адпрацоўвае яшчэ з 24 лютага. Не толькі ў Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласці, дзе расійскае ўварванне было прамое, а і ў іншыя тры вобласці, якія мяжуюць з Беларуссю. Пра гэта ў тэлеэфіры распавёў вайсковы экспэрт з Чарнігава Міхаіл Жырохаў.

Фота Мінабароны

Паводле яго слоў, там пастаянна знаходзяцца баявыя брыгады, якія гатовыя да адбіцця атакі з боку Беларусі.

«На сёння гэта не нулявы шанец. Беларусы цяпер праводзяць велізарныя ваенныя вучэнні. Вялікія па мерках Беларусі. Але расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі цяпер відавочна не дастаткова для таго, каб падтрымаць будучы наступ, калі ён плануецца. Таму няма ніякіх маркераў, з ваеннага пункту гледжання, што ў найбліжэйшыя тыдні сітуацыя можа змяніцца, і беларускія войскі могуць пайсці ў такую самагубную атаку на Украіну», — мяркуе Жырохаў.

Таксама на думку эксперта, у беларусаў няма пакуль ясных мэтаў. «У беларусаў уласных мэтаў няма. Усё, што цяпер ёсць, — гэта падтрымка Расіі, якая ўжо мае вялізныя праблемы з асабістым складам і тэхнікай. Яна хоча прыцягнуць беларускія ўзброеныя сілы — для гэтага Пуцін выкарыстоўвае перш за ўсё эканамічны шантаж.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930