Знайсці
17.06.2022 / 15:13РусŁacБел

У Літве затрымалі 77-гадовага кантрабандыста, што вёз з Беларусі 45 тысяч пачкаў цыгарэт

14 чэрвеня ў Шальчынінкай за рулём цягача затрыманы кантрабандыст-ветэран. Нелегальныя цыгарэты былі выяўленыя сярод дэкаратыўных камянёў. Падазраванаму грамадзяніну Літвы амаль 80 гадоў, паведамляе Delfi.lt.

MKT

Крыміналісты літоўскай мытні адзначылі, што цягач Man з Беларусі ў Літву праз Шальчынінай заехаў 14 чэрвеня. Машынай кіраваў 77-гадовы віленчук, ён паказаў, што вязе 20 т дэкаратыўных камянёў.

Мытнікі вырашылі праверыць груз з дапамогай рэнтгена. Падазрэнні пацвердзіліся: паміж камянямі былі скрыні з цыгарэтамі. З-за складанай працэдуры разгрузкі, дакладная колькасць кантрабанды пакуль невядомая, аднак на гэты момант ужо знайшлі 45 000 пачкаў беларускіх цыгарэт Minsk і NZ Gold (на суму 160000 еўра, калі лічыць з падаткамі). Цыгарэты і цягач затрыманыя. Быў затрыманы і кіроўца. Расачатае расследаванне.

16 чэрвеня Віленскі ўчастковы суд дазволіў адпусціць падазраванага, яму давядзецца рэгулярна рэгістравацца ў паліцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930