Знайсці
16.06.2022 / 21:44РусŁacБел

Зяленскі даручыў вайскоўцам праверыць, ці гатовыя яны да нападу з Беларусі

У сераду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сабраў пасяджэнне Стаўкі галоўнакамандуючага адносна магчымай пагрозы новага ўварвання з боку Беларусі, на якім даручыў правесці праверку гатоўнасці ў чатырох абласцях. Пра гэта сказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры праграмы «Гаворыць вялікі Львоў» у чацвер, паведамляе «Украінская праўда».

Аляксей Данілаў

Данілаў сказаў:

«Што тычыцца кірунку з Беларусі. Я хачу паведаміць, што, акрамя РНБА, Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага…

Учора прэзідэнт сабраў Стаўку, і прагаворвалася менавіта гэтае пытанне — пытанне Беларусі.

Давалі ацэнку ўсе нашыя органы, якія да гэтага датычныя — што там адбываецца, у якім стане знаходзіцца сёння армія Беларусі, колькі там вайскоўцаў РФ, якія планы. Усё гэта знаходзіцца на кантролі нашага прэзідэнта, і Стаўка ўчора менавіта з гэтай нагоды працавала даволі доўга. І я лічу, што дастаткова эфектыўна.

У выніку ёсць даручэнне — цяпер будзе адбывацца праверка ў чатырох абласцях стану падрыхтоўкі ў выпадку, калі будуць адбывацца такія паўторныя выклікі для нашай краіны».

Данілаў, праўда, не ўдакладніў, у якіх менавіта абласцях будзе праведзеная праверка. Увогуле з Беларуссю мяжуюць 5 абласцей Украіны: Чарнігаўская, Кіеўская, Жытомірская, Ровенская і Валынская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера