Знайсці
16.06.2022 / 20:17РусŁacБел

Украінская разведка сцвярджае, што атрымала доступ да дакументацыі Крымскага моста

Пра тое, што ўкраінскія разведчыкі здабылі тэхнічную дакументацыю гэтага стратэгічнага аб'екта, гаворыцца на старонцы Галоўнага ўпраўлення разведкі міністэрства абароны Украіны ў Фэйсбуку.

Крымскі мост. Фота: Вікіпедыя

Аўтары паведамлення іранічна заўважаюць:

«У найбліжэйшым атачэнні Пуціна заяўляюць пра «гарантаваную» бяспеку «Крымскага моста». Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў сцвярджае, што вайскоўцы РФ цалкам кантралююць сітуацыю. Зрэшты, цяжка сур'ёзна ставіцца да заяваў аб поўнай бяспецы людзей, якія не здольныя забяспечыць захаванне тэхнічнай дакументацыі стратэгічнага аб'екта».

Украінская разведка сцвярджае, што ў яе ёсць уся тэхнічная дакументацыя, звязаная з мостам: яго інфраструктура, схемы з'ездаў і заездаў, уладкаванне апор, рэльеф мясцовасці. Дакумент аб'ёмам у 242 старонкі нават выкладзены ў агульны доступ у Сеціва.

Раней украінскі генерал-маёр Дзмітрый Марчанка назваў Крымскі мост «цэллю нумар адзін для паражэння», паколькі па ім з Расіі ідуць вайсковыя рэзервы ў акупаваны Крым.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў сёння адзначаў, што Расія «бярэ на заметку» пагрозы атакаваць мост.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера