Знайсці
16.06.2022 / 19:26РусŁacБел

Францыя, Італія, Германія і Румынія — за статус кандыдата ў Еўрасаюз для Украіны

Францыя, Германія, Італія і Румынія падтрымаюць неадкладнае наданне Украіне статусу кандыдата ў сябры ЕС. Гэтыя дзяржавы лічаць, што Украіне трэба даць такі статус неадкладна і без усялякіх умоваў. Пра гэта ў Кіеве заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Падчас сустрэчы пяці лідараў дзяржаў у Кіеве. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Макрон наведаў Украіну разам з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам. Яны сустракаліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

«Мы ўсе чацвёра падтрымліваем неадкладны статус кандыдата ў члены. Гэты статус будзе суправаджацца дарожнай картай, а таксама ўключаць прыняцце пад увагу сітуацыі на Балканах і прылеглых тэрыторыях, у прыватнасці ў Малдове», — заявіў Макрон.

Тым часам у еўрапейскай прэсе пішуць, што супраць тэрміновага надання Украіне статуса кандыдата выступаюць Нідэрланды і Данія. Яны лічаць, што Украіна пакуль не гатовая да гэтага. У прыватнасці, ёй яшчэ трэба шмат зрабіць у сферы будаўніцтва прававой дзяржавы і ў барацьбе з карупцыяй.

У той жа час прыхільнікі такога кроку мяркуюць, што ён будзе маральнай і палітычнай падтрымкай ахвяры расійскай агрэсіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930