Знайсці
16.06.2022 / 16:43РусŁacБел

У Жабінцы выратавалі трох школьніц, якія танулі ў рацэ

Выпадак здарыўся днём 11 чэрвеня. Тры школьніцы 2008-2009 гадоў нараджэння купаліся ў рацэ, паведамляе БелТА.

Адна з іх трапіла ў яму (так званы звал) глыбінёй каля 2,5 м і стала тануць. Сяброўкі спрабавалі ёй дапамагчы, але беспаспяхова. Небяспечную сітуацыю заўважыла 76-гадовая жанчына, што адпачывала на беразе. Сама яна плаваць не ўмела, таму стала клікаць на дапамогу. На крык прыбег 25-гадовы хлопец, які адпачываў з сям'ёй непадалёк. Малады чалавек паспеў падхапіць на паверхні дзвюх дзяўчынак і перадаць іх пенсіянерцы, а затым дастаў іх сяброўку, якая ўжо сыходзіла пад ваду.

Напалоханыя дзеці сказалі, што з імі ўсё ў парадку і паспяшаліся дадому. Там ім стала дрэнна. У выніку дзяўчынак паклалі ў бальніцу. Іх стан медыкі ацэньваюць як здавальняючы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера