Знайсці
16.06.2022 / 16:00РусŁacБел

У Буда‑Кашалёве бацьку, які забіў пяцімесячнага сына, асудзілі да 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У Буда-Кашалёве скончыўся суд над 32-гадовым бацькам, абвінавачаным у забойстве сына. Яго асудзілі да 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Гомельская праўда» са спасылкай на прэс-службу абласнога суда.

Следства сцвярджала, што ў снежні 2021 года абвінавачаны з дзіцем паехаў у педыятрычнае аддзяленне Буда-Кашалёўскай бальніцы. Іх змясцілі ў палату, у якой не было іншых хворых. Хворы хлопчык не даваў бацьку заснуць — мужчына пачаў біць дзіця, а раніцай выявіў, што немаўля мёртвае.

Жыхара Буда-Кашалёўскага раёна прызналі вінаватым у забойстве малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (пункт 2 часткі 2 артыкула 139 КК).

Абвінавачаны сваю віну на судзе не прызнаў і сцвярджаў, што дзіця памерла з-за ўдару аб спінку ложка. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, ускладненай ацёкам галаўнога мозга. На целе дзіцяці выяўленыя шматлікія сінякі, пісала выданне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера