Знайсці
16.06.2022 / 13:02РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, з-за чаго не можа спаць

Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыцца з падыходамі да арганізацыі ўступных выпрабаванняў у ВНУ, бо цэнтралізаванае тэставанне мае як перавагі, так і недахопы. Пра гэта ён заявіў, заслухоўваючы даклад аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны, піша БелТА

У нарадзе бралі ўдзел міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, міністр адукацыі Андрэй Іванец, а таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык.

«Мяне гэтая праблема пастаянна хвалюе. Шчыра кажучы, я спаць не магу з-за гэтага ЦТ, наколькі яно адпавядае таму ўзроўню, што нам патрэбны пры адборы найлепшых у ВНУ. Шчыра скажу, вельмі пакуль я крытычна стаўлюся да гэтай арганізацыі ўступных выпрабаванняў нашых маладых людзей. Але і ў ЦТ, мы бачым гэта, ёсць вельмі шмат станоўчага. Вось што рабіць на сённяшні дзень? Гэта апошні год, калі мы павінны даць адказ на гэтае пытанне», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ў ЦТ і «вельмі шмат станоўчага», але сам ён не ўпэўнены, што працэс ЦТ і паступленні ў ВНУ павінен і далей заставацца такім, як ёсць цяпер. 

У нарадзе бралі ўдзел рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біяфака Вадзім Дзямідчык. Абодва кіраўнікі з БДУ задзейнічаны ў працы з нейкай групай адораных маладых людзей, хутчэй за ўсё будучых студэнтаў, якія будуць паглыблена вывучаць біялогію і медыцыну.

«Мы паспрабавалі (вы таксама займаліся гэтым спецыфічным метадам, не будзем пакуль пазначаць гэта) адабраць хлопцаў самых лепшых для таго, каб яны маглі займацца адпаведнымі навукамі. Перш за ўсё біялагічныя, звязаныя з аховай здароўя, навукай, іншымі распрацоўкамі. Мы паспрабавалі іншыя метады. Натуральна, гэта невялікая колькасць людзей. І я перакананы, што там адабраны лепшыя. Бо ўсе-такі да адбору бралі тых, хто на алімпіядах ўжо перамагаў. Гэта хлопцы ўжо прасунутыя. Іх галоўнае не страціць для краіны. Але вось ужо сутыкнуліся з першым вопытам», — сказаў Лукашэнка.

Вядома, што яго малодшы сын Мікалай скончыў у гэтым годзе школу і, напэўна, здае ЦТ. 14 чэрвеня праходзіла тэставанне па беларускай мове, сёння і заўтра — па рускай, матэматыка будзе 21 і 22 чэрвеня, біялогія — 24 чэрвеня.

Аднак у наступным годзе ў школах будзе ўведзены агульны цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па матэматыцы і адной з моваў. ЦТ застанецца, але пры здачы ЦЭ, прахадзіць тэставанне па гэтых прадметах больш не спатрэбіцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера