Знайсці
15.06.2022 / 22:33РусŁacБел

Беларускі кіроўца насмерць збіў украінца каля польска-беларускай мяжы

Уначы 14 чэрвеня непадалёк ад памежнага пераходу «Тэрэспаль» беларускі кіроўца насмерць збіў пешахода, паведамляе паліцыя Бяла-Падляскі.

Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

Паводле папярэдніх звестак, 47-гадовы беларус на легкавым аўтамабілі Citroen збіў пешахода, які быў на дарозе. Пацярпелым аказаўся 53-гадовы грамадзянін Украіны, кіроўца грузавіка, які ў той момант быў побач з аўтамабілем на сустрэчнай паласе. Мужчыну даставілі ў шпіталь, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Паліцыя пацвердзіла, што кіроўца Citroen быў цвярозы. Пад кантролем пракуратуры паліцыя высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера