Знайсці
15.06.2022 / 15:26РусŁacБел

Лукашэнка дазволіў выплачваць пошліны за экспарт калію ў чатырох валютах

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №203 «Аб рэалізацыі калійных угнаенняў», паведамляе прэс-служба.

«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. Фота: kali.by

Дакументам устанаўліваецца, што экспартная пошліна за калійныя ўгнаенні можа выплачвацца ў расійскіх рублях, кітайскіх юанях, далярах і еўра. Пры гэтым ураду дадзенае права ўсталёўваць памеры вывазной пошліны на ўгнаенні ў 2022-2023 гадах.

Экспарцёры калійных угнаенняў змогуць пазбегнуць лішняй канвертацыі пры прыёме плацяжоў у розных валютах.

Раней Аляксандр Лукашэнка падпісваў указ аб экспарце калійных угнаенняў, вялікая частка зместу якога была засакрэчаная. Акрамя таго, з красавіка пастаўляць угнаенні за мяжу могуць не толькі «Беларуськалій» і «БКК», але і іншыя кампаніі па ліцэнзіях, выдадзеных МАРГ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера