Знайсці
15.06.2022 / 15:36РусŁacБел

Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях

Валадар кубка краіны, «Гомель», ды віцэ-чэмпіён рэспублікі, барысаўскі БАТЭ, стартуюць у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Канферэнцый.

Услед за салігорскім «Шахцёрам» ды мінскім «Дынама» атрымалі супернікаў па кантынентальным адборы яшчэ два айчынныя клубы. Сказаць па праўдзе, не пашанцавала з лёсаваннем, што адбылося ў швейцарскай штаб-кватэры УЕФА, ні «Гомелю», ні барысаўскаму БАТЭ.

Пераможцы кубка Беларусі-2022 у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Канферэнцый пазмагаюцца з грэчаскім «Арысам» з Салонікаў. Гульні адбудуцца 21 і 28 ліпеня. Нагадаем, што еўрапейская ізаляцыя вымагае ад беларускіх клубаў праводзіць хатнія матчы за межамі рэспублікі. Таму для прыёма «Арыса» гамяльчанам трэба будзе абраць адну з арэн Арменіі, Азербайджана альбо Грузіі.

БАТЭ з усіх магчымых варыянтаў выпаў прадстаўнік чэмпіяната Турцыі, «Каньяспор». Сустрэчы пройдуць у тыя ж даты, што і ў «Гомеля», але барысаўчане прывітаюць апанентаў альбо ў Венгрыі, альбо ў Турцыі.

Таксама сталі вядомы каманды, якія выпадуць «Шахцёру» ды мінскаму «Дынаму» ў выпадку поспеха беларускіх клубаў на старце адбора. Чэмпіён краіны з Салігорска, калі адужае славенскі «Марыбор», у другім раўндзе Лігі Чэмпіёнаў кіне выклік лепшаму з пары «Шэрыф» (Малдова) — «Зрыньскі» (Боснія і Герцагавіна). Што ж тычыцца сталічнага клуба, то пры скарэнні чарнагорскага «Дзечыча» наступным яго апанентам будзе ізраільскі «Хапаэль» з Беер-Шэвы. Гульні адбудуцца 21 і 28 ліпеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера