Украінскія спартсмены будуць байкатаваць спаборніцтвы, на якія дапусцяць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі
На думку міністра моладзі і спорту Украіны Вадзіма Гутцайта, расійскія і беларускія спартоўцы не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах ні пад сваім, ні пад нейтральным сцягамі, паколькі «яны альбо моўчкі згодныя з забойствам украінцаў, альбо адкрыта падтрымліваюць яго».
Вадзім Гутцайт
«У выпадку допуску спартсменаў РФ і РБ да ўдзелу ў спаборніцтвах украінскія спартсмены гатовы блакаваць іх выступленні і байкатаваць такія спаборніцтвы. Свет не мае права забывацца на вайну, якую пачала Расія супраць Украіны!
Мы пакажам Ірпень і Бучу, Харкаў і Чарнігаў! Яны павінны ведаць, што адчуваюць украінскія спартсмены, калі выходзяць на старт побач з прадстаўнікамі краін-агрэсараў», — заявіў Гутцайт.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»
 44
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера