Знайсці
14.06.2022 / 18:10РусŁacБел

У чацвер вынесуць прысуд удаве Андрэя Зельцэра

У Мінскім гарадскім судзе 16 чэрвеня ў 12 гадзін у адкрытым рэжыме будзе агучана пастанова па крымінальнай справе супраць палітзняволенай Марыі Успенскай. Яна абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 КК.

Судовы працэс з 31 мая ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч, нагадвае «Вясна».

Марыю судзяць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці або захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным расстройствам (захворваннем)» (п. 13 арт. 6 КПК).

Яе інтарэсы на судзе прадстаўляе яе маці, сама Марыя не прысутнічае на судзе.

Гэта значыць, што ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Заўтра, 15 чэрвеня, у Марыі Дзень народзінаў — ёй спаўняецца 41 год.

Што адбывалася ў СІЗА з удавой Андрэя Зельцэра? Расказвае сукамерніца. «Маша паўтарала: як ён мог мяне пакінуць?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930