Знайсці
14.06.2022 / 17:50РусŁacБел

Беларускія банкі адзін за адным уводзяць абмежаванні і камісіі па картках «Мир»

Ад сёння кліентам Беларусбанка можна здымаць не больш за 500 рублёў на тыдзень з картак расійскай плацежнай сістэмы. Таксама ўведзеная камісія — 15% ад сумы аперацыі па выдачы наяўных у аддзяленнях банка.

Гэта ўжо пяты банк, які ўвёў падобныя абмежаванні.

У Белаграпрамбанку і банку «Рашэнне» можна здымаць не больш за 500 рублёў на тыдзень, у Белгазпрамбанку і банку «БелВЭБ» дзейнічаюць і месячныя ліміты — не больш за 2 і 2,5 тысячы рублёў штомесяц адпаведна.

У чым прычына абмежаванняў па картках «Мир», не паведамляецца. Калі вы валодаеце інфармацыяй, напішыце нам у @nasa_niva_bot.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031