Знайсці
14.06.2022 / 16:29РусŁacБел

Расія прапанавала ўкраінскім вайскоўцам у Севераданецку здацца

Міністэрства абароны Расіі прапанавала ўкраінскім вайскоўцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі хімічнага завода «Азот» у Севераданецку Луганскай вобласці Украіны, скласці зброю. З такой заявай выступіў начальнік Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ Міхаіл Мезенцаў.

З 8 да 20 гадзін 15 чэрвеня Міністэрства абароны РФ абяцае гуманітарны калідор для эвакуацыі мірных грамадзян, якія знаходзяцца на камбінаце «Азот», у горад Сватава, які кантралюе самаабвешчаная «ЛНР». Украінскі бок прапаноўваў правесці эвакуацыю ў Лісічанск, які знаходзіцца пад кантролем Кіева.

Расійскія вайскоўцы прапанавалі ўкраінскім сілам з 8 раніцы 15 чэрвеня спыніць любыя баявыя дзеянні і «выпусціць» мірных грамадзян праз гуманітарны калідор, а таксама «спыніць бессэнсоўнае супраціўленне і скласці зброю».

Мезенцаў падкрэсліў, што Расія «гарантуе захаванне жыцця і захаванне ўсіх нормаў Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, як гэта адбылося з тымі, хто раней здаўся ў палон у Марыупалі».

На тэрыторыі «Азоту» знаходзіцца групоўка ўкраінскіх сіл, якая адышла на завод пасля некалькіх дзён баёў у Севераданецку. Па ацэнцы ўладаў «ЛНР», на заводзе знаходзяцца да 2500 украінскіх вайскоўцаў і «замежных наймітаў». Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай казаў, што на тэрыторыі завода знаходзяцца каля 500 мірных жыхароў. Па заяве ўкраінскіх уладаў, тэрыторыю «Азота» пастаянна абстрэльваюць, баі ідуць на прылеглых вуліцах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930