Знайсці
14.06.2022 / 11:12РусŁacБел

У Клімавіцкім раёне падлетак пайшоў выкупаць каня і патануў разам з ім

У Клімавіцкім раёне ў возеры паблізу в. Барысавічы патануў падлетак. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.

Фота: Магілёўскае УМНС

Паведамленне аб здарэнні паступіла ратавальнікам 13 чэрвеня ў 19.20.

Пастух заганяў статак у загон і убачыў, як на паверхні вады плавае труп каня. Ратавальнікі дасталі каня з вады, а вадалазы дасталі патанулага хлопчыка — мясцовага жыхара 2007 года нараджэння.

Хлопчык хадзіў выкупаць каня. 

Абставіны гібелі ўсталёўваюцца. Месца здарэння для купання не прызначанае, паведамляюць ратавальнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930