ЖКГ патлумачыла, хто будзе плаціць поўны тарыф за тэхабслугоўванне, а хто не
ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» патлумачыла, хто будзе аплачваць тэхнічнае абслугоўванне ў шматкватэрным доме па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё «эканамічна абгрунтаваных выдаткаў» (0,15 рубля за квадратны метр).
Плаціць па поўным тарыфе павінны грамадзяне, ва ўласнасці (валоданні) і карыстанні якіх маюцца адно або некалькі жылых памяшканняў (або доля ў праве агульнай уласнасці) і ў іх (у адным з іх) адсутнічаюць на месцы зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне.
Выключэнне зробленае для:
- кіраўнікоў і супрацоўнікаў прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў з улікам колькасці членаў іх сем'яў, указаных у дагаворах найму жылога памяшкання;
- спадчыннікаў, якія прынялі жылое памяшканне ў складзе спадчыны, без налічэння пені да атрымання пасведчання аб праве на спадчыну, але не больш за сем месяцаў з дня адкрыцця спадчыны; непаўналетніх дзяцей пад апекай, у тым ліку якія выехалі для пражывання па месцы жыхарства апекуна да 18 гадоў або да даты прыняцця рашэння аб эмансіпацыі альбо ўступлення ў шлюб;
- апекуноў і папячыцеляў, якія пакінулі пастаяннае месца жыхарства ў сувязі з выкананнем адпаведных абавязкаў;
- грамадзян, якія праходзяць вайсковую, альтэрнатыўную службу або службу ў рэзерве, вайсковыя або спецыяльныя зборы, курсантаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях для Узброеных сілаў, Следчага камітэта, МНС, органаў унутраных спраў і да т. п.;
- грамадзян, якія навучаюцца вочна ў аспірантуры, дактарантуры або праходзяць падрыхтоўку ў рэзідэнтуры, ад'юнктуры ў іншых гарадах, зарэгістраваных па месцы знаходжання, а таксама грамадзян, якія навучаюцца ў іншых гарадах і зарэгістраваныя па месцы знаходжання;
- грамадзян, якія выехалі ў сельскія населеныя пункты для працы ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнай сферы вёскі па папярэдняй дамоўленасці з сельскагаспадарчымі арганізацыямі і сельскімі саветамі дэпутатаў, зарэгістраваных па месцы знаходжання;
- грамадзян, якія пражываюць у арэндным жыллі;
- грамадзян, якія выехалі на працу па кантракце ў забруджаныя ад Чарнобыльскай аварыі раёны;
- юрыдычных асоб, у якіх знаходзіцца ва ўласнасці, бязвыплатным карыстанні, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні, арэндзе жылое памяшканне пры адсутнасці дагавора найму або дагавора лізінгу гэтага жылога памяшкання.
3
1
1
3
1
16
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію
 18
На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус
 2
У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны
 1
«Забівае па казулі кожныя 6 дзён». Ведамства Шуневіча заўважыла сярод драпежнікаў яшчэ аднаго канкурэнта для паляўнічых
 7
Аб'яўлены першы ў свеце конкурс прыгажосці сярод штучных мадэляў. Пераможца атрымае амаль столькі ж, колькі і «Міс Беларусь»
 1
Прадалі на аўкцыёне кватэру праваабаронца Лабковіча
 3
У НАТА няма планаў дадаткова размяшчаць ядзерную зброю ў краінах альянсу — Столтэнберг
 2
Пінскія камуністы патрабуюць падсвяціць помнік Леніну
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера