Знайсці
12.06.2022 / 17:08РусŁacБел

Беларускім дзюдаістам дазволяць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Але не пад афіцыйным сцягам

Беларускія спартоўцы з чэрвеня могуць у нейтральным статусе аднавіць удзел у міжнародных турнірах, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міжнароднай федэрацыі дзюдо.

Фота: judo.by

Міжнародная федэрацыя дзюдо прыняла рашэнне дазволіць беларускім і расійскім атлетам удзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі ў якасці нейтральных спартсменаў: толькі пад сцягам, гімнам і колерамі федэрацыі, выконваючы ўсе патрабаванні нейтральнасці.

«Гэтае рашэнне дае роўныя шанцы ўсім атлетам падняцца над палітыкай, канфліктамі і іншымі пытаннямі, не звязанымі са спортам, — гаворыцца ў заяве арганізацыі. — Парушэнне правоў атлетаў, якія выступаюць пад нейтральным сцягам, будзе прызнана дыскрымінацыяй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера