Знайсці
12.06.2022 / 15:58РусŁacБел

НАК Украіны патрабуе не дапускаць да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргей Бубка патрабуе ад усіх міжнародных федэрацый выконваць рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта адносна адхілення расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагодай для гэтай заявы стаў допуск Міжнароднай федэрацыяй дзюдо камандаў Расіі і Беларусі да спаборніцтваў у мангольскім Улан-Батары, хоць і пад нейтральным сцягам. Бубка заявіў пра нязменнасць прынятага раней курсу на адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны цалкам падтрымлівае пазіцыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, абвешчаную ў лютым, з таго часу нічога не змянілася. Выканаўчы камітэт МАК для абароны адзінства міжнародных спартыўных спаборніцтваў рэкамендаваў іх арганізатарам і міжнародным спартыўным федэрацыям не запрашаць да ўдзелу спартсменаў і афіцыйных асобаў з Расіі і Беларусі.

Гэтую пазіцыю на гэтым тыдні цалкам падтрымала Асацыяцыя летніх алімпійскіх відаў спорту. НАК Украіны патрабуе ад усіх міжнародных федэрацый выконваць згаданыя рэкамендацыі», — гаворыцца ў паведамленні НАК Украіны.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Міжнародны алімпійскі камітэт 28 лютага заклікаў спартовыя арганізацыі адхіліць расійскіх і беларускіх спартсменаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, але пакінуў магчымасць канчатковага выбару кіраўнічым органам асобных відаў спорту. Некаторыя федэрацыі адхілілі расійскіх і беларускіх спаборніцтваў цалкам, некаторыя — часткова і з агаворкамі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930