Знайсці
12.06.2022 / 14:54РусŁacБел

Афіцыйныя прафсаюзы звярнулі ўвагу на «вельмі высокую» цану беларускай гародніны

Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі трывожаць высокія цэны на беларускую гародніну ў крамах і на рынках, нягледзячы на тое, што закупачныя цэны застаюцца нізкімі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні ФПБ Уладзімір Пазнякоў, паведаміў канал АНТ.

«На жаль, мы бачым відавочныя праблемы, звязаныя з тым, што тая цана, якая фарміруецца на паліцах крамы, яна вельмі высокая. Тым не менш, закупачная цана на ўзроўні 50-60 капеек», — сказаў Пазнякоў.

Паводле яго слоў, «праз ланцужок пасярэднікаў, дасягаючы паліцы крам, мы бачым цану ў раёне ад 2,5 да 2,7 рубля за той жа агурок».

Іншы прыклад, які прывёў намеснік старшыні ФПБ, — кошты на капусту.

«Мы бачым на прылаўках горада Мінска цяпер капусту з Казахстана − 3.80 — 3.90 рубля. Безумоўна, гэта недапушчальна, калі сёння ў Альшанах мы бачым айчынную капусту, вырашчаную экалагічна чыста, коштам 1,2 рубля», — заявіў Пазнякоў.

І паабяцаў, што «будуць зроблены відавочныя намаганні для таго, каб дэталёвым чынам прасачыць ланцужок цэнаўтварэння і паведаміць пра гэта рэгулятару».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930