Знайсці
12.06.2022 / 13:04РусŁacБел

У Лагойскім раёне жанчына загінула праз лася

На хуткаснай трасе ў Лагойскім раёне ўначы пад колы аўтамабіля выбег лось. У выніку сутыкнення загінула пасажырка, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Трагедыя здарылася каля 02:19 на 33 км дарогі «Мінск-Віцебск». Кіроўца аўтамабіля Audi A5 1982 года нараджэння збіў на дарозе лася.

Пасажырка машыны 1988 года нараджэння загінула на месцы. Пасажыр 1987 года нараджэння шпіталізаваны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера