Знайсці
11.06.2022 / 20:22РусŁacБел

Генштаб УСУ: У рамках праверкі падраздзяленні беларускіх войскаў прыводзяць у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці

Паводле інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, у рамках праверкі, што праходзіць у Беларусі з 4 мая, войскі прыводзяцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці.

Фота: «Ваяр»

«На Валынскім і Палескім напрамках падчас праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца прывядзенне падраздзяленняў у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, — гаворыцца ў зводцы ўкраінскага ваеннага камандавання. — Адпрацоўваюцца практычныя дзеянні па прыёме ваеннаабавязаных, праводзіцца зняцце з захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі».

4 мая ў беларускіх войсках пачалася праверка сіл рэагавання, а 7 чэрвеня — заняткі па баявой гатоўнасці, у рамках якіх, паводле інфармацыі Міністэрства абароны, адпрацоўваецца «перавод з мірнага на ваенны час».

Аналітык: Лукашэнка робіць усё, што падказваюць з Масквы, каб трымаць Украіну ў напружанні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930