Знайсці
11.06.2022 / 17:33РусŁacБел

«Адзінае, за што я падзякаваў канцлеру». Украіна атрымае звышсучасныя СПА IRIS-T ад Германіі

Найноўшая нямецкая сістэма СПА IRIS-T, здольная абараніць тэрыторыю памерам з Кіеў, паступіць ва Украіну ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў украінскі пасол у ФРГ Андрэй Мельнік, піша «УП».

«Сістэма IRIS-T — адзінае, за што я падзякаваў і канцлеру, і ўраду за апошнія месяцы. Мы па ёй працавалі з першых дзён вайны. Гэтая сістэма самая крутая ў свеце. Яе можна параўнаць з амерыканскім Patriot. Гэта германскі прадукт. Гэта будзе закупка ў нямецкага вытворцы патрэбнай нам зброі, параметры якой мы вызначылі. Вытворчасць скончыцца ў канцы лета. Затым — навучанне. Пастаўка — у кастрычніку», — сказаў Мельнік.

Па словах пасла, першыя грошы з 1 млрд еўра, закладзенага ў бюджэт Мінабароны Германіі на дапамогу Украіне, будуць выдаткаваныя менавіта на ракетную сістэму IRIS-T.

Доўгія тэрміны пастаўкі амбасадар патлумачыў тым, што гэтыя сістэмы для Украіны яшчэ вырабляюць.

IRIS-T выкарыстоўвае інфрачырвоныя саманаводныя ракеты. Паводле характарыстык, гэтая сістэма СПА здольная абараняць тэрыторыю памерам прыкладна з Кіеў.

Па словах Мельніка, на працягу 3-4 гадоў Украіна зможа паставіць яе вакол гарадоў і найбольш важных абʼектаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930