Знайсці
11.06.2022 / 15:53РусŁacБел

Блогер Павук папрасіў праўладнага эксперта Шчокіна праясніць заявы пра тое, што Украіны не існуе. Што было далей?

Андрэй Павук апублікаваў відэа сваёй размовы з праўладным медыяперсанажам Мікалаем Шчокіным. Блогер папрасіў пракаментаваць словы пра тое, што Украіны, яе народа, культуры і ментальнасці няма і сама дзяржава — толькі контуры на мапе.

«Вы гэтым пытаннем чаго дамагаецеся? Калі вы добра ведаеце гісторыю Украіны, валодаеце катэгарыяльным апаратам, то вы самі адкажаце на гэта пытанне», — сказаў Шчокін.

«Дык гэта ж не так. Вы што!» — запярэчыў Павук.

«Вы самі задалі пытанне і самі адказалі. Ну дык навошта мне званіць?» — спытаў прапагандыст.

Далей Шчокін кажа, што яго заявы базуюцца на ведах, якія ён узяў з падручнікаў і энцыклапедый, а таксама параіў атрымаць вышэйшую адукацыю на гістфаку БДУ, у канцы размовы канчаткова сышоўшы ад адказу і кінуўшы слухаўку.

Мікалай Шчокін, які працуе намеснікам аддзела сацыялогіі дзяржкіравання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, у дзяржСМІ дае каментарыі на любыя тэмы, у асноўным пафасна нахвальваючы Лукашэнку і паўтараючы хлуслівыя тэзісы расійскай і беларускай прапаганды.

Так, пасля рашэння ўладаў Кіева аб прыпыненні пабрацімскіх стасункаў з Мінскам, ён назваў Мінск, Маскву і Кіеў «трыма братэрскімі сёстрамі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
51
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930