Знайсці
10.06.2022 / 19:15РусŁacБел

Справу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перадалі ў суд

Пра перадачу справы палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына ў суд паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме ўжо 455 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.

Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031