Знайсці
10.06.2022 / 18:18РусŁacБел

Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле

Брытні Спірс не марнуе час дарма. 9 чэрвеня 40-гадовая поп-зорка выйшла замуж за 28-гадовага фітнэс-трэнера Сэма Асгары ў атачэнні 60 гасцей. Але ж шчаслівы момант ледзьве не ператварыўся ў скандальны.

Брытні Спірс і Сэм Асгары. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP

Незадоўга да цырымоніі на тэрыторыі дома спявачкі арыштавалі яе экс-мужа Джэйсана Аляксандэра. 40-гадовы мужчына, які некалі быў сябрам дзяцінства Спірс, узяў шлюб з ёй у 2004 годзе ў Лас-Вегасе, але шлюб быў ануляваны ўсяго праз 55 гадзін, піша Sky News.

Перад інцыдэнтам Аляксандэр запісаў у Instagram сторыс, дзе, знаходзячыся недалёка ад дома зоркі, расказаў: ён ідзе туды, каб разваліць вяселле Спірс і Асгары. Мужчына здолеў трапіць на тэрыторыю вілы, дзе працягваў весці трансляцыю ў Instagram, у тым ліку нават называў Брытні сваёй першай і адзінай жонкай.

Але хутка Аляксандэр сустрэўся з аховай. Адбылася сварка, падчас якой былі разбітыя рэчы. Пазней на месца інцыдэнту прыбыла паліцыя, якая і арыштавала мужчыну. Цяпер яму пагражае адказнасць за парушэнне межаў прыватнай уласнасці, вандалізм і за два выпадкі рукапрыкладства.

Тым не менш, мужчына не здолеў сарваць свята — Спірс усё ж выйшла замуж за Асгары. Шлюб прайшоў у цесным коле блізкіх і сяброў пары, сярод якіх, як паведамляецца, былі Данатэла Вярсачэ, Пэрыс Хілтан і брат Брытні Спірс Браян. Сястра спявачкі Джэймі Лін і яе бацькі не атрымалі запрашэнне на вяселле — наколькі вядома, з імі ў зоркі напружаныя адносіны.

Дзяўчаты белспорту ў гарачых фотасесіях для мужчынскага глянцу: Азаранка, Барабаншчыкава, Хіжынкова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера