Знайсці
09.06.2022 / 23:52РусŁacБел

Амерыканскія вайскоўцы: Савецкая і расійская зброя ў Еўропе скончылася, цяпер Украіне можна даваць толькі заходнюю

Амерыканскія вайсковыя крыніцы распавялі на ўмовах ананімнасці агенцтву Франс прэс, што запасы зброі і боепрыпасаў савецкай і расійскай вытворчасці ў Еўропе скончыліся, таму Украіна зараз залежыць выключна ад заходніх паставак узбраенняў, піша Бі-бі-сі.

Агонь з устаноўкі HIMARS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP / Mosa'ab Elshamy

На першых этапах вайны заходнія краіны перапраўлялі ва Украіну пераважна зброю савецкага ўзору, знаёмую ўкраінцам. Старыя запасы такой зброі былі ў многіх усходнееўрапейскіх краінах, але цяпер яны вычарпаліся.

Захад паступова нарошчвае пастаўкі Украіне сваіх цяжкіх узбраенняў і боепрыпасаў да іх, але для абыходжання з імі патрабуецца даволі доўгі перыяд навучання, ды колькасна такой зброі пакуль недастаткова.

На мінулым тыдні ЗША аб'явілі аб перадачы Украіне чатырох сістэмаў залпавага агню HIMARS. Але дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у чацвер сказаў, што для паўнавартаснага контрнаступлення краіне неабходна іх не менш за 150.

Па словах крыніцы Франс-прэс, гэтыя першыя чатыры ўстаноўкі — свайго роду пробны шар, каб пераканацца, што ўкраінцы асвоілі новую тэхніку і прынялі меры для таго, каб яна не трапіла ў рукі праціўніка. Але ў Германіі ўжо падрыхтаваныя дадатковыя запасы HIMARS, і іх можна будзе неадкладна перадаць Украіне, калі першы вопыт акажацца станоўчым, дадала крыніца.

Разам з тым Вашынгтон пакуль выключае магчымасць пастаўкі баявых беспілотнікаў Grey Eagle, здольных дасягаць расійскіх буйных гарадоў. Пра тое, што такая магчымасць разглядалася, пісала 1 чэрвеня агенцтва Рэйтэр. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера