Знайсці
09.06.2022 / 20:08РусŁacБел

Вядомых расіян абвінавацілі ў «фінансаванні дзяржаўнага перавароту ў Беларусі». Сярод іх Макарэвіч, Галкін, Дудзь

У расійскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах Андрэя Макарэвіча, Максіма Галкіна, Юрыя Дудзя і іншых вядомых расіян абвінавацілі ў тым, што яны «фундавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі». Расійскія зоркі нібыта данацілі грошы ў фонд BYSOL. Усяго такім чынам нібыта «аскароміліся» больш за пяць тысяч грамадзян РФ.

Гэтыя весткі Андрэй Макарэвіч іранічна пракаментаваў у сябе ў Фэйсбуку:

«А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных воспай малпаў, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера