Знайсці
09.06.2022 / 21:24

Як пазбавіцца трэшчынак у куточках вуснаў

Ангулярны хейліт (ці запаленне ў вуглах вуснаў) — даволі папулярная праблема. Яна асабліва часта сустракаецца ў дзяцей і пажылых людзей і ў выніку можа прывесці да з’яўлення балючых трэшчынак на вуснах. Тлумачым, як з гэтым змагацца.

Фота: pixabay.com

Ангулярны хейліт утвараецца, калі сліна скопліваецца на краях рота. Яна парушае абарончыя бар’еры скуры і ў выніку скура высушваецца. Гэта можа спрыяць утварэннню трэшчынак і нават з’яўленню другаснай інфекцыі, часцей за ўсё грыбка, тлумачыць The Times.

Сустракаюцца і іншыя прычыны хейліту. Сярод іх можа быць экзэма, нашэнне маскі для твару і нават недахоп вітаміну В. Часцей за ўсё хвароба развіваецца ў халодны час году і пад уплывам цэнтральнага ацяплення, але ж можна заўважыць у сябе хейліт і летам.

Звычайна лячэнне ангулярнага хейліту залежыць ад прычыны сухасці скуры, але можа ўключаць выкарыстанне мясцовых антыбіётыкаў і супрацьгрыбковых лекаў, якія часам спалучаюць са стэроідамі. Сімптомы знікаюць прыкладна праз тыдзень пасля пачатку лячэння. Могуць дапамагчы увільгатняючыя мазі і крэмы для скуры, а таксама змякчаючыя бальзамы для вуснаў, асабліва ў халоднае надвор’е,

Каб знізіць рызыку хейліту, варта піць шмат вады і прытрымлівацца здаровай дыеты, багатай на жалеза, вітаміны групы В і бялкі. Пазбягайце палення, бо яно сушыць рот, і пераканайцеся, што вы не выкарыстоўваеце касметыку, у якой скончыўся тэрмін прыдатнасці. Карысна не аблізваць вусны, асабліва ў халоднае надвор’е, і пазбягаць раздражняльнікаў скуры: напрыклад, вадкасцяў для паласкання рота, у склад якіх уваходзіць спірт, ці зубных паст з выразнымі хімічнымі дадаткамі.

Некаторым людзям хапае чатырох гадзін сну. Як так?

Гадамі штодзень вісеў на турніку і вырас на 8 сантыметраў. Рэальна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31