Знайсці
09.06.2022 / 15:44

Літва будзе дабівацца санкцый у дачыненні да патрыярха Кірыла

Санкцыі ў дачыненні да кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Кірыла былі знятыя на «фінальным этапе» прыняцця пакета, але Літва будзе дамагацца ўнясення яго імя ў «чорны спіс» падчас абмеркавання сёмага пакета абмежаванняў для Крамля, заявіў міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Фота: БелТА

Па словах Ландсбергіса, святар быў выключаны з санкцыйнага спісу «рашэннем кіраўніцтва перад самым выхадам прававога дакумента».

«Ну, вядома, нават палітычнае пагадненне было знойдзенае. Не ведаю, па якіх прычынах (быў выключаны), адказаць не магу. Але гэта дазваляе казаць пра тое, што ў нас ёсць прававая аснова, практычна быў палітычны кансэнсус, таму мы можам паспрабаваць пашукаць зноўку», — сказаў міністр.

На мінулым тыдні афіцыйна набыў моц шосты пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі з-за вайны ва Украіне. Нягледзячы на пэўныя выключэнні, якія тычацца Венгрыі, ЕС адмовіўся ад экспарту расійскай нафты танкерамі.

Усё ж пазіцыя Будапешта таксама прывяла і да выключэння з санкцыйнага спісу праваслаўнага святара. Па словах прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, увядзенне санкцый супраць Кірыла супярэчыла б «свабодзе веравызнання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31