Знайсці
09.06.2022 / 17:04

«Рэчаў было на 500 еўра. Ад сумкі засталося шмаццё». У беларуса скралі рэчы з пасылкі, якую адправілі з Украіны

Хлопцу па пошце даслалі рэчы з Кіева ў Варшаву. Больш за палову з іх не даехала. «А замест напхалі чужое адзенне не першай свежасці».

Антон (імя змененае) разам са сваёй дзяўчынай пасля пачатку вайны пераехаў у Польшчу. Рэчы, якія ўлезлі ў іх маленькі чамаданчык, яны забралі з сабой. Астатняе пакінулі ў кватэры, якую здымалі ў сталіцы. 

У сярэдзіне мая Антон папрасіў гаспадароў кватэры спакаваць іх рэчы і адправіць іх яму ў Варшаву праз «Новую Пошту».

«Гаспадыня, дарэчы, рэгулярна прыходзіла ў кватэру, правярала ці не марадзёраць. Усё было нармальна. На самой пасылцы быў трэкер, за адпраўку заплацілі 1200 грывен (каля 140 беларускіх рублёў)», — кажа хлопец. 

Ішла пасылка па дзіўным маршруце: праз Украіну, Польшчу, Латвію, Літву, а пасля зноў у Польшчу. Атрымаў яе Антон 7 чэрвеня. 

«Магчыма, цяпер такая лагістыка. Забралі каробку, адкрылі. З сумкі маёй дзяўчыны была зрэзаная фурнітура. Яна была пад золата, але насамрэч пластмасавая. Усе замкі і зашпілька вырваныя, відаць, што рабілі гэта нажом.

Парэзаная сумка. Фота: асабісты архіў

І яшчэ парэзалі ўсярэдзіне падкладку. Незразумела, навошта, можа, думалі, што там нейкі скарб. Я дастаю, а ад сумкі толькі шмаццё», — расказвае Антон. 

Таксама ў пасылку напхалі чужое адзенне не першай свежасці. У выніку з адпраўленага засталося менш за палову з рэчаў Антона і яго дзяўчыны. 

«Пакінулі чамусьці швэдры і шапку, — кажа хлопец. — Забралі перахаднікі, навушнікі, зарадку для камп'ютара, худзі, адкрытую туалетную ваду. Скралі рэчаў на 500 еўра. Гэта прыкладна, канечне». 

Антон звярнуўся ва ўкраінскую «Новую Пошту».

«Кажуць, што будуць разбірацца, але незразумела, якім чынам гэта рабіць. Я стаў шукаць па чатах, ці былі такія выпадкі яшчэ. Знайшоў людзей, у якіх таксама рэчы зніклі з пасылак. Ёсць тыя, хто заказваў менавіта перавозку, не паштовае адпраўленне, нават у іх у выніку нечага не аказалася.

Відаць, гэта нехта з пошты скраў рэчы, пасылка знаходзілася толькі ў іх. І знайсці іх у такіх умовах, мусіць, нерэальна. Яшчэ незразумела, у якой краіне гэта адбылося, не абавязкова ва Украіне», — тлумачыць Антон. 

Скрыны з перапіскі з поштай

Мы звярнуліся на гарачую лінію «Новай Пошты» па каментарый.

«Гэтымі пытаннямі займаецца служба бяспекі. Калі скаргу зарэгістравалі, то значыць, ужо разбіраюцца.

Што да канкрэтна гэтай пасылкі, то рэчы няма магчымасці вярнуць ці нешта кампенсаваць за іх, бо пры адпраўцы не была ацэненая пасылка і не было спісу рэчаў, якія ў ёй знаходзяцца. Таксама пры атрыманні пасылку не паглядзелі на месцы, а адразу забралі, таму дапамагчы ніяк не можам. Трэба абавязкова адразу глядзець пасылку на пошце пры атрыманні.

З асабістага досведу магу вам сказаць, што такое, каб нейкіх рэчаў не аказалася, бывае рэдка», — адказала аператар на лініі.

Калі верыць сацсеткам, гэта не першы выпадак, калі з пасылак, апраўленых праз гэты сэрвіс, нешта знікае. Карыстальнікі пісалі пра дзіцячыя тавары і прадметы жаночай гігіены, якіх не знайшлося ў пасылцы для бежанцаў з Харкава, пра парэзаную скрынку, з якой прапалі джынсы і цёплыя кофты. «Новая Пошта» ў каментарыях абяцала разабрацца з гэтымі выпадкамі.

Чытайце таксама: 

Алег Гайдукевіч паехаў у Данецк і Марыупаль 

Аналітык: Лукашэнка робіць усё, што падказваюць з Масквы, каб трымаць Украіну ў напружанні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31