Знайсці
09.06.2022 / 14:40РусŁacБел

Джулі Фішэр заканчвае сваю працу ў ролі спецпасланніка ЗША па Беларусі

З гэтай нагоды яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускага народа.

 

«У гэтым месяцы ў рамках запланаванай дыпламатычнай ратацыі заканчваецца маё знаходжанне на пасадзе Спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі. З 2020 года вы, народ Беларусі, ясна далі зразумець, што менавіта вы павінны вызначаць будучыню краіны. Я хацела б выказаць нязменнае захапленне вашай сілай і рашучасцю настойваць на тым, каб вашы правы паважалі, а вашы галасы былі пачутыя. 

Для мяне было за гонар быць побач з вамі — хай і здалёк — з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць гадоў. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Мінска, Гродна, Гомеля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. 

Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай — умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера