Знайсці
09.06.2022 / 13:25РусŁacБел

Міністр абароны Украіны: Украінская армія штодзень губляе да 100 чалавек забітымі, 500 параненымі

Аляксандр Рэзнікаў у сябе ў Фэйсбуку распавёў, што сітуацыя на фронце цяжкая.

Фота: AP

«Мы губляем штодня да сотні нашых байцоў забітымі і да 500 параненымі. Крэмль працягвае ціснуць масай, буксуе, сутыкаецца з магутным супрацівам, нясе велізарныя страты. Але пакуль мае сілы для прасоўвання на асобных участках фронту», — зазначае Рэзнікаў.

Ён таксама агучыў, атрымання якой зброі далей будзе дамагацца Украіна. 

— Кіеў хоча атрымаць значную колькасць РСЗА ўзору НАТА і боепрыпасаў да іх;

— забяспечыць поўнае замяшчэнне некаторых існуючых калібраў савецкага ўзору (гарматы зношаныя, снарады не вырабляюцца або іх вельмі мала) на платформы, якія распаўсюджаныя ў краінах НАТА і забяспечаныя боепрыпасамі;

— дамовіцца з партнёрамі аб пераходзе да паставак не ў выглядзе асобных платформаў, а ў выглядзе цэласных падраздзяленняў, якія адразу гатовыя да выканання баявых задач (organic unit). Гэта значна павысіць эфектыўнасць на полі бою;

— прыцягнуць сотні адзінак цяжкай бранятэхнікі, без якой немагчымае эфектыўнае контрнаступленне. «Пераважна савецкая тэхніка састарэла і патрабуе прывядзення ў баявы стан, а ад партнёраў мы пакуль атрымліваем дастаткова лёгкую браню, не заўсёды са зброяй», — растлумачыў Рэзнікаў.

Таксама Украіна хоча атрымаць баявыя самалёты і сродкі СПА/СРА для абароны неба.

«Мы ўжо атрымалі ад партнёраў, набылі на рынку, вырабілі і перадалі ўзброеным сілам значную колькасць зброі. Яе хапіла б для пераможнай абароны ад любой арміі ў Еўропе. Але не ад Расіі. Рускі Молах мае ў запасе яшчэ шмат сродкаў для пажырання чалавечых жыццяў дзеля задавальнення свайго імперскага эга.

Таму мы падкрэсліваем: Украіне моцна патрэбнае цяжкае ўзбраенне, і вельмі хутка. Мы даказалі, што ў нас няма страху перад Крамлём, у адрозненне ад многіх іншых. Але мы як краіна не можам сабе дазволіць сцякаць крывёю, губляючы нашых найлепшых сыноў і дачок».

Рэзнікаў дадаў, што не можа сказаць, што задаволены тэмпамі і колькасцю паставак зброі, але ўдзячны краінам, якія падтрымліваюць Украіну. У прыватнасці, гэта ЗША, Вялікабрытанія, Польшча, краіны Балтыі.

.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930