Знайсці
09.06.2022 / 13:23РусŁacБел

Прычынай заўчаснай смерці Сержа Мінскевіча маглі стаць наступствы кавіду

На кавід паэт-авангардыст перахварэў тры разы.

Сябры і калегі паэта распавялі «Нашай Ніве», што ў Сержа (Сяргея Мыцько) здарыўся гіпертанічны крыз, да якога прывялі кавідныя ўскладненні. Мужчыну было 53 гады.

«У Сержа былі праблемы са страўнікам, а вось каб з сэрцам — не памятаю», — кажа паэт і літаратуразнавец Віктар Жыбуль.

Серж Мінскевіч. Фота: Фэйсбук

«Я яго не пазнаў, калі нядаўна размаўлялі — так складана яму было гаварыць. Казаў, што некалькі разоў хварэў на кавід і ўсё не можа аднавіць здароўе. Было адчуванне чалавека пасля інсульту», — адзначае крытык Ціхан Чарнякевіч.

Падобныя ўражанні ад апошняй размовы апісвае і паэт Зміцер Вішнёў.

Развітанне з Сержам Мінскевічам адбудзецца 10 чэрвеня ў 13.45 па адрасе завулак Кабушкіна, 49, Дом смутку «Цырыманіял» (уваход з боку вуліцы Куляшова).

У 1990-я Мінскевіч быў адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Ëн зрабіў поўны пераклад «Дзядоў» Адама Міцкевіча, «Крымскіх санетаў», абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці класіка. Таксама перакладаў Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Мрожэка, і дзясяткі іншых аўтараў.

Ëн пісаў фантастыку («Сад замкнёных гор») і кнігі для дзяцей («Прыгоды Какоса Маракоса»). У апошнія гады выступаў як літаратуразнаўца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
31
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930