Знайсці
09.06.2022 / 10:19РусŁacБел

Брытанская разведка назвала новы напрамак наступу расійскіх войскаў на Данбасе

Баі ў раёне Севераданецка працягваюцца, але ў апошнія 48 гадзін Усходняя група войскаў Расіі, верагодна, таксама актывізавала свае намаганні па прасоўванні на поўдзень ад Ізюма.

Як адзначаецца ў паведамленні брытанскай разведкі, прасоўванне Расіі на Ізюмскім кірунку застопарылася з красавіка, пасля таго як украінскія войскі ўмела выкарыстоўвалі мясцовасць, каб запаволіць прасоўванне ворага.

Па звестках разведкі, Расія, верагодна, спрабавала аднавіць Усходнюю групу войскаў пасля таго, як яна панесла вельмі цяжкія страты ў ходзе няўдалага наступлення на Кіеў, але яе падраздзяленні застаюцца недастаткова ўкамплектаванымі.

«Расія, верагодна, імкнецца набраць абароты ў гэтым раёне, каб аказаць далейшы ціск на Севераданецк і даць магчымасць прасунуцца ўглыб Данецкай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней брытанская разведка паведамляла, што расійская армія працягвае рабіць спробы атакаваць Севераданецк з трох напрамкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930