Знайсці
09.06.2022 / 07:55РусŁacБел

У Расіі арыштавалі маёмасць трох журналістаў, якіх вінавацяць па артыкуле аб «фэйках» пра расійскую армію

Расійскія незалежныя журналісты Андрэй Салдатаў, Руслан Левіеў і Майкл Накі, у якіх на патрабаванне СК арыштавалі маёмасць, знаходзяцца за мяжой.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павал Чыкаў.

У аўторак Чыкаў заявіў, што суды арыштавалі маёмасць чатырох абвінавачаных па артыкуле аб так званых «фэйках» пра дзеянні расійскай арміі. Аднак імёнаў не назваў.

Чыкаў удакладніў, што Крымінальна-працэсуальны кодэкс Расіі дазваляе арыштоўваць маёмасць «для забеспячэння выканання прысуду ў частцы спагнання штрафу». Па частцы 2 артыкула 207.3 можа быць прызначаны штраф ад трох да пяці мільёнаў рублёў. Максімальнае пакаранне — ад пяці да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле «ОВД-Инфо», у Расіі сілавікі завялі ўжо амаль 2400 спраў па адміністрацыйным артыкуле 20.3.3 аб «дыскрэдытацыі» расійскай арміі.

Хоць артыкул увялі толькі ў сакавіку 2022 года, яго ўжыванне стала ўсерасійскай практыкай, адзначаюць праваабаронцы. Так, імі зафіксавана завядзенне справаў у 80 рэгіёнах Расіі, а таксама ў акупаваных Расіяй Крыме і Севастопалі. Паліцыя не выявіла «дыскрэдытацыі» толькі ў Чачні, Тыве і Магаданскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930