Знайсці
09.06.2022 / 07:50РусŁacБел

У мінскім бары наведвальнік пацярпеў пры адкрыцці шампанскага шабляй

У адным з бараў у Савецкім раёне Мінска кліенты замовілі шампанскае «з урачыстым адкрыццём з дапамогай дэкаратыўнай шаблі». У гэтым бары была такая паслуга, і верагодна, што аказвалася да гэтага шмат разоў. Але адзін раз усё пайшло паводле нечаканага сцэнарыя,  паведамляе пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: winenews.it 

Увогуле такая працэдура — не нейкая арыгінальная самадзейнасць уладальнікаў бара. Такі спосаб адкрыцця бутэлькі з шампанскім, праз адбіванне гарлавіны бутэлькі пры дапамозе шаблі, распаўсюджаны ў свеце і завецца сабраж.

Але гэтым разам працэдуру правялі непрафесійна. Верхняя частка бутэлькі, адкалоўшыся і вылецеўшы разам з коркам, патрапіла проста ў кліента. У выніку наведвальнік бара атрымаў «лёгкае цялеснае пашкоджанне ў выглядзе рэзанай раны пярэдняй паверхні грудной клеткі».

Пракуратура, расследаваўшы сітуацыю, «выявіла парушэнні заканадаўства ў бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва, якія пацягнулі траўміраванне грамадзян падчас знаходжання ў забаўляльнай установе». 

Дырэктар бара атрымаў прадпісанне ліквідаваць парушэнні, што і было ім выканана. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера