Знайсці
08.06.2022 / 22:41РусŁacБел

Еўрапарламент рэкамендаваў даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС

Еўрадэпутаты мяркуюць, што Еўрасаюз павінен даць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕС, а таксама забяспечыць патрэбы краіны ў зброі. Як паведамляе Deutsche Welle, адпаведная рэзалюцыя па знешняй, палітыкі бяспекі і абароны ЕС на фоне агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны была прынятая на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента 8 чэрвеня.

Яе падтрымалі 438 еўрадэпутатаў, 65 выказаліся супраць, яшчэ 94 — устрымаліся. Таму Еўрапарламент рэкамендаваў Радзе ЕС пагадзіцца, што «Версальская дэкларацыя прызнае еўрапейскія памкненні Украіны і яе заяўку на сяброўства ў ЕС, а таксама надаць ёй статус кандыдата ў ЕС, як выразны палітычны сігнал салідарнасці з народам Украіны».

«Гаворка ідзе пра дэкларацыі нефармальнага саміту ЕС у Версалі, якая, праўда, была вельмі асцярожнай у фармулёўках і прызнала толькі еўрапейскія памкненні Украіны і дадавала, што краіна належыць да еўрапейскай сям'і», — адзначае выданне.

Акрамя таго, еўрадэпутаты рэкамендавалі «без прамаруджанняў» даць Украіне зброю ў адпаведнасці з патрэбамі, выказанымі ўкраінскімі ўладамі, а таксама заклікалі стварэнне спецыяльнага трыбунала ААН для расследавання расійскіх злачынстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930