Знайсці
08.06.2022 / 16:01РусŁacБел

«Няма пацвярджэння». Баскаў упершыню пракаментаваў сваю датычнасць да смерці Рамана Бандарэнкі

Былы кіраўнік ФХБ, а цяпер член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў стаў героем шоу «Скажинемолчи» на адным з дзяржканалаў, дзе выказаўся пра ўласную дыскваліфікацыю і забойства Рамана Бандарэнкі, хоць вядучыя праграмы прама пра гэта так і не спыталі, піша «Трыбуна».

У інтэрвʼю з Баскавым гаворка зайшла пра яго адхіленне і пяцігадовы бан на хакейную дзейнасць, выпісаны Міжнароднай федэрацыяй хакея за ціск на спартсменаў па палітычных матывах, а таксама магчымае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі восенню 2020 года.

Баскаў назваў гэта «нейкай справай на падставе нейкіх незразумелых і нелагічных лістоў ад зноў жа незразумелых нейкіх там фондаў».

— Рашэнне сысці было спантанным, але вымушаным у той момант. Дысцыплінарны Камітэт IIHF цягам паўгода спрабаваў расследаваць нейкую справу ў дачыненні да мяне на падставе нейкіх незразумелых і нелагічных лістоў ад зноў жа незразумелых для мяне нейкіх там фондаў спартыўных або салідарных [Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці], я нават не хачу іх наогул называць.

Гэта было нечаканым для мяне, таму што я ўсё ж такі думаў, што здаровы сэнс пераможа, і тыя абвінавачванні, якія былі на мой адрас ад гэтых фондаў ці некага там яшчэ, яны зусім неабгрунтаваныя.

Я нармальны грамадзянін сваёй краіны, я ездзіў на аўтапрабегі, закон не парушаў, і няма ніводнага ні юрыдычнага, ні нейкага іншага пацверджання таго, што я рабіў нешта супрацьзаконнае або няправільнае, ‒ сказаў Баскаў.

Цікава выказаўся Баскаў і пра прыезд кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля ў Мінск у 2020 годзе.

— Ён спецыяльна некалькі дзён правёў у Мінску, прыйшоў тады да мяне і сказаў: «Паслухай, я ўсё ўбачыў, усё ў парадку, краіна квітнее, развіваецца, дзеці гуляюць, моладзь усміхаецца. Але свет з'ехаў з глузду», — перадае словы Фазэля Баскаў.

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
79
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930