Знайсці
07.06.2022 / 21:43РусŁacБел

ЕС цішком прыбраў з 6-га пакета санкцый супраць Расіі забарону на доступ да еўрапейскіх хмарных сэрвісаў

Тое, што ў новай рэдакцыі, размешчанай у Інтэрнэце, ёсць пэўныя адрозненні ад папярэдняй, заўважыў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. 

Скрын з вэб-архіва. Пазначаныя выдаленыя словы

Падаляк напісаў у Твітары:

«Спачатку Рада ЕС абвяшчае пра блакаванне для Расіі хмарных сэрвісаў Еўрасаюза ў шостым пакеце санкцый. Затым Рада рэдагуе паведамленні, выдаліўшы адтуль згадкі пра хмарныя тэхналогіі. Ніякіх удакладненняў або тлумачэнняў ад афіцыйных асоб. Мы павінны ўзмацняць санкцыйны ціск. Не паслабляць».

Звесткі вэб-архіва пацвярджаюць, што прэс-рэліз сапраўды мяняўся. 3 чэрвеня, калі дакумент быў апублікаваны, у ім была згадка пра забарону надання Расіі хмарных сэрвісаў. Цяпер згадкі «а таксама хмарныя сэрвісы» там няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930