Знайсці
07.06.2022 / 16:46РусŁacБел

Прыгожую воданапорную вежу ў Мінску выставілі на продаж

Гэта адзіны падобны аб'ект, які захаваўся ў горадзе. Купіць яе прапануецца за 600 тысяч даляраў (1 млн 560 тысяч рублёў).

Фота АН «Сільван-Інвест»

Вежа ў неагатычным стылі ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1910 годзе, пабудаваная яна была, хутчэй за ўсё, на пачатку ХХ стагоддзя. Будынак знаходзіўся побач з Брэсцкім чыгуначным вакзалам і служыў для запраўкі вадой паравозаў, а таксама для падачы вады ў пасёлкі рабочых-чыгуначнікаў. Таўшчыня сцен вежы складае адзін метр. Раней у верхняй яе частцы размяшчаліся два металічныя бакі, кожны змяшчаў па 80 тон вады, паведамляе «Куфар-нерухомасць».

Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Да 1991 года ён належаў Белчыгунцы, а затым перайшоў да прыватнага ўладальніка. З таго часу было некалькі спроб яго рэканструяваць. Як распавялі ў агенцтве нерухомасці «Сільван-Інвест», якое вядзе аб'ект, у 2008 годзе будынак перапрадалі, уладальнік распрацаваў праект стварэння архітэктурнай майстэрні на верхніх паверхах і жылых памяшканняў — на ніжніх, выканаў неабходныя работы для захавання будынка.

Цяпер для вежы шукаюць новага ўладальніка і патэнцыйнага інвестара, які правёў бы рэнавацыю з рэканструкцыяй і адкрыў бы ў будынку грамадска карысную прастору. Напрыклад, офіс, рэстаран, міні-гатэль. Вежа знаходзіцца каля ажыўленай магістралі, побач з новым мікрараёнам «Мінск-Мір», непадалёк будуецца станцыя метро «Аэрадромная».

Агульная плошча будынка складае 166 квадратных метраў, усярэдзіне вежы цяпер шэсць паверхаў і незавершаная лесвіца. Пры гэтым маецца ўзаконеная магчымасць надбудовы і пашырэння плошчы да 600 м2. Праектам прадугледжаная ўстаноўка ліфта, а на аснове былога сталёвага бака можна зрабіць 35-кубовы басейн. Да будынка прылягае ўчастак плошчай 8,33 соткі.

Фоты АН «Сільван-Інвест»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930