Знайсці
06.06.2022 / 22:25РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўных грамадзянскіх пасадах

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак 6 чэрвеня падпісаў указ №195 «Аб дзяржаўных грамадзянскіх пасадах», паведамляе ягоная прэс-служба. Указ вызначае рэестр дзяржаўных грамадзянскіх пасад, суадносіны класных чыноў, персанальных званняў, дыпламатычных рангаў, кваліфікацыйных класаў і класаў дзяржслужачых, а таксама прыраўноўвае дзеючыя класы да новых.

Палац незалежнасці ў Мінску

Указам ствараецца адзіная наменклатура ўсіх дзяржаўных грамадзянскіх пасад у дзяржаўных органах Беларусі, упарадкаваныя назвы пасад спецыялістаў.

Паведамляецца, што дакумент быў падпісаны для рэалізацыі палажэнняў прынятага ў маі закона «Аб дзяржаўнай службе». Закон замацоўвае цэласную сістэму дзяржслужбы, у якую ўключаны грамадзянская служба, ваенная служба, служба ў ваенізаваных арганізацыях.

Законам дэтальна рэгламентуецца дзяржаўная грамадзянская служба, прадугледжваецца ўзмацненне патрабаванняў да дзяржслужачых, іх дысцыпліны і адказнасці, вызначаюцца абавязкі, правы, сацыяльна-прававыя гарантыі, нормы этычных паводзін дзяржаўных служачых як на працы, так і ў побыце.

Законам «Аб дзяржаўнай службе» рэгламентуюцца таксама асаблівасці службы асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў прэзідэнцкі кадравы рэестр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930