Знайсці
06.06.2022 / 19:05РусŁacБел

Міліцыянт, які атрымаў апёкі ў Шклоўскім РАУС, да прытомнасці не прыходзіў. Што яшчэ вядома праз тыдзень пра гэту справу?

31 мая ў Шклоўскім РАУС здарылася надзвычайнае здарэнне. Падчас допыту мужчына зладзіў падпал. Сам ён ад атрыманых траўмаў адразу ж загінуў, а міліцыянт, які ў той момант знаходзіўся з ім у кабінеце, атрымаў 76% апёкаў цела. Пацярпелага шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу. Пра тое, што з ім цяпер, даведалася Zerkalo.io.

Сляды пажару на будынку Шклоўскага РАУС. Фота чытача Zerkalo.io

Супрацоўнік раённай бальніцы Шклова расказаў журналістам, што пацярпелы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрый Хадарэнка да прытомнасці не прыходзіў.

«Яго перавялі ў Магілёў, а адтуль ужо адправілі ў Мінск», — сказаў суразмоўца.

Афіцыйна ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, дзе, па інфармацыі крыніц Zerkalo.io, першапачаткова ляжаў пацярпелы, гаварыць пра яго адмовіліся.

«У нас такія хворыя на дадзены момант не знаходзяцца. Хто каго куды пераводзіць, я не ведаю», — раззлавана адказалі ў трубку.

Што тычыцца пра загінулага мужчыну, то амаль праз тыдзень пасля здарэння інфармацыі пра яго па-ранейшаму няшмат. Ні імя, ні ўзросту, ні верагодных прычын, па якіх ён мог гэта здзейсніць, не апублічваецца. Вядома толькі, што ён жыхар Магілёва.

У Следчым камітэце заявілі, што яго некалькі разоў судзілі, а ў дзень трагедыі даставілі ў райаддзел для разбіральніцтва з-за паведамленняў адносна крадзяжу бензапіл. Як расказалі Zerkalo.io дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы, загінулы разам з яшчэ адным мужчынам рабавалі дачы ў Шклоўскім раёне. Падзельнік паспеў збегчы, яго яшчэ шукаюць.

«Аператыўнікі казалі, што мужчыну, які ўчыніў падпал, злавілі, калі ён зліваў паліва з нечай машыны», — падзяліўся адзін з жыхароў Шклова. Яшчэ адзін дадаў, што мужчыну даставілі ў аддзел разам з рэчавымі доказамі, сярод якіх была і каністра з бензінам.

Паводле яго слоў, у горадзе абмяркоўваюць версію пра тое, што дапытваны папрасіў у супрацоўніка міліцыі прыкурыць, а потым выліў бензін на сябе і міліцыянта — і падпаліў.

Чытайце таксама:

Мінздароўя: Стан абгарэлага супрацоўніка Шклоўскага РАУС вельмі цяжкі

На допыце ў Шклове мужчына падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі. Мужчына загінуў, міліцыянт у рэанімацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера