Знайсці
05.06.2022 / 22:09

«Не чуў пра такіх, хто не любіць Лукашэнку». Блогер Павук абзвоньвае сілавікоў

Блогер Андрэй Павук працягвае шукаць тых, хто разграміў яго кватэру ў Акцябрскім падчас ператрусу. Размовы з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ён выклаў на сваім канале.

Некаторыя з тых, каму званіў Павук, кідалі трубку ці казалі, што ён памыліўся нумарам. Але з адным з супрацоўнікаў па Гомельскай вобласці завязаўся дыялог.

— Мне разграмілі кватэру ў Акцябрскім, гарадскім пасёлку

— А вы дзе знаходзіцеся?

— Я ў Літве знаходжуся.

— Дык прыязджайце, разбірайцеся.

— Дык страшна прыязджаць, вы што, такія звяры.

— Не страшней, чым у Літве.

— Не, у Літве бяспечна.

— Ну, значыць тады звяртайцеся ў Літву, каб вам дапамаглі.

— Пры чым тут Літва? Не Літва ж ламала маю кватэру. Як гэта вы сабе дазваляеце?

Пасля супрацоўнік стаў запэўніваць блогера, што гэта ўсё няпраўда і нельга верыць тэлеграм-каналам (від разгромленай кватэры блогера апублікавалі самі сілавікі ў сваім канале).

Кватэра пасля пагрому

— А вы калі-небудзь ламалі кватэру якіх-небудзь апазіцыянераў? — запытаўся Павук.

— Не, ніколі не ламаў кватэру. І не ведаю таго, хто ламаў.

— Не ведаеце… Дык вы харошыя хлопцы ўсе?

— Канечне, мы выдатныя хлопцы.

— Апазіцыянераў як — паважаеце, не паважаеце?

— Якіх менавіта?

— Якія Лукашэнку не любяць.

— Я такіх не ведаю, не чуў пра такіх наогул.

— У вас усе любяць Лукашэнку?

— Канечне.

Нагадаем, «ператрус» у блогера быў 26 мая. Кватэра Андрэя і Вольгі Павукоў у райцэнтры Акцябрскі на Гомельшчыне была практычна разбураная: зламаная мэбля, тэхніка, у міжпакаёвых дзвярах вялікая дзірка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30